На мемарыяле Гранаткіна зборная Беларусі заняла сёмае месца

Зборная Беларусі заняла сёмае месца на XXII міжнародным юнацкім турніры памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Валянціна Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу. 10 студзеня ў стыкавым матчы з камандай Фінляндыі беларускія футбалісты атрымалі перамогу з лікам 3:2 (Бомбель, 25, 29, Еўлаш, 72 — Ніемінен, 68, Рэксхэпі, 83).

У групе "А" зборная Беларусі, як інфармуе БелаПАН, заняла апошняе месца, згуляўшы ўнічыю 0:0 з Расіяй, а затым саступіўшы Ўзбекістану (2:3) і Бельгіі (1:3).

Летась зборная Беларусі заняла на турніры пятае месца. Беларускія футбалісты выйгралі гэтыя спаборніцтвы ў 2007 годзе, занялі другое месца ў 2008-м і трэцяе — у 2003—2005 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі