На Мемарыяле Руслана Салея мінскія дынамаўцы саступілі "Амуру" па булітах
Гульня 16 жніўня ў Мінску скончылася з лікам 1:2 на карысць хабараўскай каманды.
Асноўны час закончыўся ўнічыю — 1:1. Перамогу "Амуру" прынёс буліт, рэалізаваны Якубам Петружалекам.
Нагадаем, што ўдзень гродзенскі "Нёман" прайграў маскоўскаму "Спартаку" з разгромным лікам — 0:7.
Фота з сацыяльных сетак