На Мінск учора выпала 12-дзённая норма дажджоў

Апошні раз такая залева была 2 гады таму Еўрапейскае радыё вырашыла падрабязна высветліць яе наступствы. Паводле інфармацыі міністэрства па надзвычайных сітуацыях затапленні адбыліся ў 33 месцах, амаль на 3 гадзіны быў паралізаваны транспартны рух. Працягвае прэс-сакратар мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Глеб Свірыд:

Свірыд: Была падтопленая размеркавальная падстанцыя, у выніку чаго цягам 4 гадзінаў без электрычнасці заставалася 6 дамоў па вуліцах Аэрадромнай, Артылерыйскай і Валадзько.

Апроч таго збоі ў электразабеспячэнні былі ў жылых будынках па вуліцах Арлоўскай, Украінкі і праспекце Пераможцаў.

З кавярняў Gurmans і Ванда, што знаходзяцца на цэнтральных вуліцах Мінска, ратавальнікі адкачвалі ваду і праводзілі бяспечную эвакуацыю. Еўрапескае радыё датэлефанавалася ў страхавую кампанію Бролі, каб даведацца, колькі чалавек звярнулася да іх пасля ўчорашня навальніцы.

Рудкевіч Марына
“Адзін зварот ужо ёсць і як мінімум адзін яшчэ будзе. Звычайна мы папярэджваем ды і самі страхоўшчыкі ведаюць, што калі ідзе моцны дождж і вялікія лужыны – тады лепш не ехаць. Тая машына, што была затоплена, жанчына-кіроўца ехала літаральна мэтанакіравана. Ёй стала цікава, чаму ёсе машыны стаяць і яна вырашыла туды з’ездзіць. Калі адчыніла дзверы, вада заліла салон.

Выдаткі будуць кампенсаваны, але пакуль саму суму вызначыць нельга, бо спачатку машыну трэба прасушыць, пасля яна будзе аглядацца экспертам.”

Наступствы ўчорашняй навальніцы адчуваліся не толькі ў Мінску. У прэс-службе МНС Еўрапейскаму радыё паведамілі, што ад навальніцаў і маланак значна больш пацярпела Брэсцкай вобласць.

Навіцкі
: У Слуцкім раёне загарэўся дзіцячы садок, але ніхто не пацярпеў. А ў Ляхавіцкім раёне ўпаўшае дрэва, траўміравала жанчыну.

У Мінску пацярпелых не было, хаця ў сталіцы выпала 35 міліметраў ападкаў. На 10 міліметраў менш чым ў Любані (там ліла больш за ўсё). Пра гэта распавядае сіноптык Гідраметэацэнтра Уладзімір Каляда:

“У Мінску выпала 40% ападкаў за месяц. Гэта класіфікуецца як моцны додж.”

Такім чынам, учорашні дождж над Мінскам быў роўны дванадцаці даджам. Апошні раз падобная залева была 2 гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі