На мінскіх аўтарынках пакуль не з’явіліся машыны-“тапельцы”
У сотняў кіроўцаў, якія згубілі нумары падчас залевы, ёсць шанец атрымаць кампенсацыю Сотні кіроўцаў згубілі свае нумарныя знакі падчас залевы 24 ліпеня ў Мінску. Частку знойдзеных знакаў людзі прыносяць у ДАІ, і там іх раздаюць кіроўцам-шчасліўчыкам. Тыя, чые знакі канчаткова згубіліся, мусяць заплаціць каля 100 тысяч, каб атрымаць новыя. Пакуль жа па Мінску ездзіць нямала “непазначаных” машын.
Марына, слухачка Еўрарадыё, падзялілася з намі сваёй гісторыяй згубы нумарных знакаў. Гэтая гісторыя дзіўная тым, што па гэтых знаках Марына не паспела паездзіць ніводнага дня.
Марына: “А сітуацыя смешная тым, што нумарныя знакі змыла за дзень да таго, як я атрымала правы (смяецца)! У гэты дзень кіраваў маёй машынай мой сябра, а на наступны дзень, калі я магла законна ехаць, аказалася, што няма знакаў на машыне. Але хіба гэта спыняе кіроўцаў? Я ўжо цэлы тыдзень па горадзе сустракаю машыны, ад 5 да 10 за дзень, у якіх няма знакаў. Ну, канечне, і я, і яны рызыкуем, бо гэта ўсё ж такі лепш, чым ездзіць на аўтобусах ці тралейбусах”.
Штраф за кіраванне машынай без рэгістрацыйнага знаку — 10-20 базавых велічынь, то бок 350-700 тысяч рублёў.
Дзе дакладна згубіліся нумары, вызначыць складана. Марына кажа, што іх нават магло змыць хваляй ад другой машыны.
Марына: “Мы стараліся выехаць з вады. Але калі, напрыклад, побач праязджала вялікая машына, была вельмі моцная хваля. І яшчэ быў нейкі прамежак дарогі, дзе можна было ехаць толькі па той пешаходнай частцы. А каб туды заехаць, там некалькі разоў быў вялікі бардзюр. Магчыма, мае нумары неяк за бардзюр зачапіліся. Бо так шмат вады, што не было бачна, што пад ёй, і яна была такая брудная”.
Зараз сярод мінскіх кіроўцаў ходзіць жарт, што продаж машын павялічыцца ўдвая. Справа ў тым, што калі ў Еўропе былі паводкі, так і адбылося. Машыны масава прадавалі, бо абслугоўваць “тапельца” — немалыя грошы.
Еўрарадыё патэлефанавала на аўтарынак, што знаходзіцца ў Малінаўцы, і запыталася, жарт гэта ходзіць сярод кіроўцаў ці не жарт, ці пачалі людзі прадаваць машыны з “падмочанай” рэпутацыяй?
Супрацоўнік аўтарынка: “Не, як прадавалася раней, столькі і прадаецца, больш не стала — гэта дакладна. Наадварот, меней, таму што лета, адпачынкі. У нас продажы ўпалі!”
Але вернемся да нумарных знакаў. Мы запыталіся ў спецыяліста “Белдзяржстраху”, ці могуць кіроўцы разлічваць на падтрымку страхавой кампаніі і не губляць лішнія 100 тысяч.
Спецыяліст Белдзяржстраху: “Страта нумарных знакаў не з’яўляецца ў нас страхавым выпадкам. Але ў першую чаргу чалавек мусіць звярнуцца да нас з заявай. Потым гэты выпадак будзе разглядацца. Так адназначна сказаць зараз я не магу”.
Еўрарадыё: То бок шанец ёсць?
Спецыяліст Белдзяржстраху: “Нейкі ёсць. Тут неадназначна”.
Еўрарадыё: А былі выпадкі, што вярталі людзям грошы за страту знакаў?
Спецыяліст Белдзяржстраху: “А ведаеце, да нас ніхто ніколі не звяртаўся наконт нумароў”.
Сёлетняя залева дадала клопатаў і кіроўцам, і страхавым кампаніям. А тыя, хто перад ёй здаў на правы, напэўна, цяпер могуць кіраваць нават суднамі.
Глядзі таксама па тэме: Мінскае ДАІ вяртае кіроўцам згубленыя падчас патопу аўтамабільныя нумары