На мінскіх прадпрыемствах выяўлена дзве сотні санітарных парушэнняў
За мінулы тыдзень сталічныя эпідэміёлагі праверылі 1300 арганізацый, установаў і прадпрыемстваў. Выяўлена амаль 200 парушэнняў, чвэрць з іх - грубыя. Па іх пачаліся адміністрацыйныя разбіральніцтвы. Пра гэта паведаміў галоўны санітарны лекар Мінску Фёдар Германовіч. Германовіч: "На кантролі знаходзіцца 51 будаўнічы аб'ект. Мы ведаем іх адрасы, іх кіраўнікоў. Да іх ужо прымаліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Што да прамысловых прадпрыемстваў, то мы маем патрэбу ў дапамозе. Камітэт па ахове прыроды мае права праводзіць так званыя тэматычныя праверкі. Я не магу гэтага зрабіць. Яны б маглі ўзначаліць гэтую працу".
Кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў да канца месяца ўзмацніць кантроль за санітарным станам горада і жорсткасць мераў у адносінах да парушальнікаў.
Кіраўнік гарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў да канца месяца ўзмацніць кантроль за санітарным станам горада і жорсткасць мераў у адносінах да парушальнікаў.