На мінскіх прыпынках забароняць паліць

Мінскія ўлады збіраюцца павялічыць лік зон непалення. У лік такіх зон плануецца ўключыць прыпынкі грамадскага транспарту, паведамляе БЕЛТА. Кіраўніцтва гораду дамовілася з прадпрыемствам "Гаррэмаўтадар", што на прыпынках павінны быць вывешаныя знакі аб забароне на паленне. Дарожнікі часткова ўжо зрабілі гэта.

Як удакладніў галоўны саніарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч, усталяванне знакаў супраць палення на прыпынках - гэта не забаронная мера, а толькі рэкамендацыя, да якой санслужба заклікае гараджан прыслухацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі