На мінскіх Ждановічах затрымалі двух актывістаў АГП

Двух актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі затрымала міліцыя сёння ўдзень на сталічным рынку Ждановічы. Яны раздавалі тэкст звароту да прадпрымальнікаў кандыдата на пасаду прэзідэнта Яраслава Раманчука, намесніка старшыні АГП. Ён таксама раздаваў улёткі, але ў іншым месцы рынка і яго міліцыя не чапала, паведамляе БелаПАН. Аляксандра Сцепаненку і Паўла Яравіка даставілі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Мінску. Друкаваная прадукцыя, якую яны раздавалі, выкананая ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства. На ёй прысутнічаюць усе выходныя дадзеныя, усе атрыбуты. Такім чынам, усе правілы выкананыя.
 
Затрыманні актывістаў партыі сведчаць пра тое, што ўлады бачаць сур’ёзную пагрозу ва ўдзеле кандыдата ад АГП у прэзідэнцкіх выбарах, заяўляе Яраслаў Раманчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі