На мінскім чыгуначным вакзале шукалі бомбу

Каля 500 чалавек былі эвакуіраваныя з чыгуначнага вакзала ў Мінску сёння ў 5 раніцы. Невядомы паведаміў у міліцыю, што ў будынку вакзала знаходзіцца выбухное прыстасаванне. Бомбу шукалі каля гадзіны. Толькі ў 6.25 пасажыраў і супрацоўнікаў чыгункі пачалі прапускаць на вакзал.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў транспартнай міліцыі. Праваахоўнікі адзначылі, што паведамленне аб мініраванні вакзала не звязваюць з выбухамі ў Мінску. Тым не менш расследаваннем справы будзе займацца міліцыя горада.

Транспартная міліцыя:
“Было эвакуіравана каля 500 чалавек, але інфармацыя не пацвердзілася. Учора было аналагічнае паведамленне недзе па горадзе, таму справай будзе займацца гарадское ўпраўленне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі