На "Мінскую вясну-2009' прыедзе сімфанічны аркестр Венесуэлы
Музыкаў з 16 краін свету збярэ міжнародны фэст музыкі "Мінская вясна-2009". Ён пройдзе з 3 красавіка па 6 траўня ў беларускай сталіцы. Фэставая праграма ўключае больш як 40 канцэртаў — разнастайных па тэматыцы, стылістыцы і выканальніцкім складзе. Гледачы змогуць пачуць шэдэўры арганнага мастацтва, сімфанічныя творы знакамітых кампазітараў.
Сярод выканаўцаў зоркі з сусветным імем, а таксама маладыя артысты з Беларусі, Арменіі, Галандыі, Грузіі, Індыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Расіі, Украіны, Францыі, Нямеччыны, Італіі. Упершыню мінчукі і госці сталіцы пачуюць канцэрт сімфанічнага аркестра Венесуэлы.
БЕЛТА