На мінулым тыдні былі параненыя байцы батальёнаў "Волат" і "Літвін"

Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

На мінулым тыдні былі параненыя байцы батальёнаў "Волат" і "Літвін", іх жыццю нічога не пагражае. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца палка імя Кастуся Каліноўскага Крысціна Станкевіч.

Па яе словах, батальёны "працавалі разам на адным з найгарачэйшых кірункаў фронту".

"На жаль, у абодвух батальёнах ёсць параненыя. Цяпер іх жыццю нічога не пагражае", — дадала Станкевіч.

Таксама яна паведаміла, што разведка дронамі дазволіла выявіць "дзясяткі месцаў захоўвання цяжкой артылерыі, склады і агнявыя пазіцыі ворага".

А механізаванае падраздзяленне палка Каліноўскага на мінулым тыдні праводзіла разведку месцаў знаходжання тэхнікі. Была эвакуяваная самаходная артылерыйская ўстаноўка і адрамантаваны танк Т-72Б.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі