На мінулым тыдні ў Мінску зарэгістраваліся 400 новых ІП

На мінулым тыдні ў Мінску зарэгістраваліся 400 новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Яшчэ 130 чалавек падалі заявы на афармленне прыватных унітарных прадпрыемстваў. З пачатку года зарэгістравана ўжо 955 індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе тэлеканал СТВ.
Нагадаем, з 1 студзеня 2008 года набыў моц указ прэзідэнт, які забараняе ІП мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў. Пры гэтым у аднаго ІП можа працаваць не больш за трох работнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі