На міжнароднай канферэнцыі прафсаюзаў крытыкавалі МВФ

Сёння ў Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя прафсаюзаў. Яе арганізавала Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў, каб расказаць беларускім экспертам пра наступствы крэдытаў МВФ.
Арганізатары здзівіліся, што на яе не прыйшлі прадстаўнікі беларускіх уладаў, якіх яны запрасілі.

Паводле слоў лідэра Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, на канферэнцыі прагучала думка, што ў гісторыі супрацоўніцтва МВФ з рознымі краінамі негатыву больш, чым пазітыву.

“Перш размова ідзе пра развіваючыся свет – Лацінская Амерыка, Афрыка, Азія. Мэты, якія ставіліся, дасягаюцца з дакладнасцю да наадварот. Апошні час сур’ёзнай крытыцы дзейнасць МВФ падвяргалася і пэўныя высновы робяцца, але не трэба забываць, што мэты, якія дэкларуюцца, на якіх настойвае МВФ, яны цягнуць негатыўныя наступствы да сацыяльных праграмаў, да насельніцтва, да працоўных. Таму пазіцыя міжнароднага прафсаюзнага руху прынцыповая: абавязкова пры такіх перамовах павінны прысутнічаць прафсаюзы”.

Дарэчы, прадстаўнікоў афіцыйных прафсаюзаў на канферэнцыю не запрасілі з-за таго, што яны з’яўляюцца залежнымі ад улады і не выконваюць сваю функцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі