На моры ў Крыму загінуў яшчэ адзін беларус
На пляжах у Ялце 11 верасня знайшлі целы чатырох загінулых мужчынаў, паведамляе агенцтва УНИАН. Сярод іх — 63-гадовы беларус. Цела жыхара Мінска, які прыехаў у Ялту на адпачынак, знайшлі ў раёне пляжа аднаго з мясцовых санаторыяў. Ён патануў у моры і яго вынесла на бераг.