На мяжы трох краін праходзіць 50-я сустрэча ветэранаў вайны

На мяжы Беларусі, Латвіі і Расіі ў нядзелю праходзіць сустрэча ветэранаў вайны, іх сяброў і сваякоў.  Яна праводзіцца ўжо ў 50-ы раз каля Кургана дружбы, узведзенага ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Сёлета галоўнымі яе арганізатарамі з'яўляюцца адміністрацыі Віцебскай вобласці Беларусі і Пскоўскай вобласці Расіі.

Як паведамляе "Татар-информ", латвійскія ўлады не далі дазволу на пераход удзельнікамі святкавання з Латвіі праз памежны ручай. Таму ўрачыстыя мітынгі прайшлі ў двух месцах - каля Кургана дружбы з удзелам ветэранаў з Беларусі і Расіі, і на латвійскім баку мяжы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі