На мяжы Украіны і Беларусі затрымаліся сотні фураў (відэа)

У Чарнігаўскай вобласці кіроўцам не выдаюць дазвольных дакументаў для ўезду ў Беларусь, паведамляе тэлеканал Інтер.



Шанцаў прыехаць у тэрмін у дальнабойшчыкаў няма. Пакуль кіроўцы чакаюць — іх фуры рабуюць. За тыдзень у чарзе за пропускам пацярпелі некалькі дальнабойнікаў.



Кіроўцы ратуюць груз, як могуць. Некаторыя запісаліся ў чаргу за пропускам і паехалі ў суседні Чарнігаў — пакінуць прадукты ў лядоўнях.



Каля пункта выдачы дазвольных дакументаў няма нават крамы. Да бліжэйшай вёскі — пяць кіламетраў. Там кіроўцы купляюць прадукты, гатуюць ежу на плітцы, там жа набіраюць пітную ваду. У такіх умовах жывуць ужо тыдзень.



Уся праблема ў адсутнасці квот на пропуск фур.



Аб нястачы квот кіроўцы ведалі і раней. Але звычайна гэта адбываецца ў канцы года. Чаму дакументаў няма ў канцы ліпеня — не зразумела. Украінскія кампетэнтныя органы кажуць, што квот на 2013 няма і не будзе. Павялічыць іх колькасць ўлады Беларусі адмаўляюцца. Пакуль палітыкі не дамовяцца, дарога ў Беларусь для ўкраінскіх дальнабойнікаў будзе зачыненая.

:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі