На мяжы з Літвой злавілі кантрабандыстаў у вопратцы памежнікаў (відэа)

14 траўня за 700 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы памежнікі разам з супрацоўнікамі АБЭЗ і падатковай інспекцыі затрымалі чатырох кантрабандыстаў. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, чацвёра грамадзяні Беларусі спрабавалі "перакінуць" у Літву 10 тысяч пачкаў цыгарэт.

Пры гэтым кантрабандысты выкарыстоўвалі канспірацыю, маскіроўку і партатыўныя сродкі радыёсувязі. Падчас затрымання ўсе яны былі апранутыя так, што здалёк нагадвалі памежнікаў. Для перамоваў паміж сабой яны выкарыстоўвалі тры радыёстанцыі малой магутнасці.

Кошт канфіскаванай партыі цыгарэт ацэньваецца ў 66 млн рублёў. Гэты тавар, а таксама сродкі сувязі перададзеныя ў падатковую інспекцыю па Гродзенскай вобласці.

Фота — gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі