На мяжы з Украінай затрымалі беларуску, якую шукае Інтэрпол

На мяжы з Украінай затрымалі беларуску, якую шукае Інтэрпол

Украінскія памежнікі затрымалі беларуску, якую расшукваў Інтэрпол. 27 студзеня яна спрабавала перасекчы  мяжу ў пункце пропуску “Новыя Ярылавічы”, паведамляе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Як піша TUT.by, на сайце не пазначаныя дадзеныя затрыманай жанчыны, але можна меркаваць, што гаворка ідзе пра Кацярыну Пліско (Клеменсан). Гэта адзіная жанчына з Беларусі, якая праходзіць па адкрытай базе Інтэрполу.

37-гадовую беларуску абвясцілі ў міжнародны вышук улады Даніі — Кацярына падазраецца ў выкраданні ўласнай дачкі, 3-гадовай Евы Клеменсан. Дзяўчынка нарадзілася ў студзені 2015 года, а ўжо ў траўні маці з’ехала разам з дачкой. У паліцыю звярнуўся бацька Евы.

Пра затрыманне беларускі ўкраінскія памежнікі праінфармавалі мясцовае бюро Інтэрпола, а жанчыну перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі