На нафтабазе пад Кіевам — выбух, па трывозе паднялі Нацгвардыю (відэа)

Пад Кіевам ужо некалькі гадзін гарыць нафтабаза. На пажары адбыўся выбух. У зону пажару адпраўленыя байцы Нацыянальнай гвардыі. Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на кіраўніка МУС Украіны Арсена Авакава.

На тэрыторыі нафтабазы гараць восем рэзервуараў з палівам. Раней паведамлялася, што на пажары 1 чалавек загінуў, 3 чалавекі ў цяжкім стане шпіталізаваныя ў лякарню.

Верагоднай прычынай пажару на нафтабазе пад Кіевам называюць было неасцярожнае абыходжанне з абсталяваннем падчас спробы крадзяжу нафтапрадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі