На нафтабазе пад Кіевам знайшлі целы трох загінулых ратавальнікаў

У Васількаўскім раёне Кіеўскай вобласці ад раніцы працягваецца ліквідацыя пажару на нафтабазе. Як інфармуе УНІАН, там знайшлі целы трох ратавальнікаў, якія дагэтуль лічыліся зніклымі без вестак. "Хлопцы загінулі бясстрашна змагаючыся з агнём. Гонар і памяць!", — напісаў у Facebook міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Раней было вядома пра 1 загінулага і 14 пацярпелых, сярод якіх 7 — ратавальнікі.

Мяркуецца, што тушэнне пажару можа быць завершанае ўначы. Ратавальнікі здолелі лакалізаваць узгаранне і агонь не перакінуўся на суседнюю нафтабазу і на ваенныя склады.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі