На нафтаправодзе Унеча-Вентспілс ізноў аварыя
Сёння раніцай у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці зноў прарвало трубаправод Унеча-Вентспілс, які належыць расійскай кампаніі “Захадтранснафтапрадукт”.
Аварыю заўважылі у восем гадзін раніцы.
Як паведаміў кіраўнік абласнога упраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях Васіль Чэкан, на гэты раз паліва не трапіла ў раку Свячанка, каля якой адбылася аварыя – аператыўна і правільна адрэагавалі ўсе адпаведныя службы.
У іншым сітуацыя вельмі падобная на тую, што адбылася 23 сакавіка. Дызельным палівам, паводле Васіля Чэкана, забруджана каля 50 квадратных метраў тэрыторыі.
Цяпер масштабы аварыі удакладняюцца, вядзецца работа па лакалізацыі і ліквідацыі яе наступстваў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск