На наступным тыдні на мінскіх маршрутах з’явяцца новыя аўтобусы МАЗ

На наступным тыдні чатыры аўтобусы найноўшай мадэлі МАЗ-203 выедуць на вуліцы Мінска. Праз паўгода ў горадзе такіх аўтобусаў будзе 50, менавіта столькі за гэты час Мінскі аўтамабільны завод паставіць "Мінсктрансу", паведамляе газета “Рэспубліка”.
203-я мадэль МАЗа поўнасцю адпавядае еўрапейскім патрабаванням для перавозкі пасажыраў. Вытворцы абяцаюць сучасны дызайн, камфартабельны салон, магутны рухавік "Mercedes". Гэтыя аўтобусы поўнасцю нізкападлогавыя — вышыня падлогі над дарогай усяго 33 сантыметры.

Акрамя таго, пярэднія дзверы сталі такімі ж шырокімі, як і ўсе астатнія. Спецыяльна для інвалідаў-калясачнікаў прадугледжаны адкідны трап для заезду ў салон. Дарэчы, летась гэты аўтобус ужо з’явіўся на расійскіх і ўкраінскіх дарогах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі