На наступным тыдні Пётр Парашэнка распусціць Раду

Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода паведаміў дарадца кіраўніка дзяржавы Алег Мядзведзеў. “Днямі заканчваецца 30-дзённы тэрмін для фармавання новай кааліцыі, і ў прэзідэнта Украіны ёсць законная падстава распусціць парламент”, — адзначаецца ў паведамленні.

Мядзведзеў дадаў, што ў верасні будзе абнародаваны пакет буйных палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў. Акрамя таго, будзе ратыфікаваная дамова аб асацыяцыі Украіны з ЕС, падпісаная ў чэрвені гэтага года, паведамляе “Укрінформ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі