На Наваполацкай ЦЭЦ загінулі два чалавекі (відэа)
Зваршчык і слесар загінулі падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на трубаправодзе Наваполацкай цеплаэнэргацэнтралі.
Як інфармуе interfax.by, падчас аварыі адбыўся выкід паравадзяной сумесі з тэмпературай амаль 200 градусаў.
"Па наяўнай на цяперашні момант інфармацыі, загінулыя — зваршчык і слесар. На месцы працуе камісія", — удакладнілі на ЦЭЦ.
Фота — novaya.by