На пачатку верасня сіноптыкі абяцаюць замаразкі

Канец лета будзе дажджлівым. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава. Атлантычны цыклон прынясе прынясе да нас у суботу дажджы. У асобных раёнах узмацніцца вецер - парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ў суботу +14...+19 градусаў. Цёпла будзе толькі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях - да 22 градусаў. Падобнае ж надвор'е захаваецца і ў нядзелю.

У апошнія два дні жніўня сонца і дождж будуць чаргавацца, і ўдзень крыху пацяплее. Аднак ночы ўжо будуць будуць халаднаватыя - +6...+12 градусаў.

Пачатак верасня сіноптыкі прадказваюць даждлівы. 1а верасня тэмпература ўначы +6...+13 градусаў, днём ад 13 да 20 градусаў. 2 верасня тэмпература паветра яшчэ на пару градусаў ніжэйшая  - ад 11 да 18.

Фядотава: "Дажджлівае надвор'е пратрымаецца ў першыя дні восені, у першыя дні верасня. Затым атмасферны ціск пачне расці. На тэрыторыю краіны накіруецца больш прахалоднае паветра са скандынаўскіх краін. Начная тэмпература можа паніжацца нават да 3-10 градусаў цяпла. І дзе-нідзе на глебе ёсць верагоднасць слабых замаразкаў. І толькі ў другой пяцідзёнцы месяца ёсць верагоднасць таго, што пачне выглядваць сонца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі