На пахаванне Качыньскіх не змогуць прыехаць Меркель, Сарказі і Абама
З-за абмежаванне палётаў над Еўропай у сувязі з вывяржэннем вулкана ў Ісландыі на пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх у Кракаў не змогуць прыехаць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэзідэнт ЗША Барак Абама, паведамляе Reuters. Gazeta.pl дадае, што з той жа прычыны не прыедуць прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр, прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч. У той жа час прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзьведзеў наведае пахаванне польскага прэзідэнта і яго жонкі.
Агулам на пахаванне ў Кракаў не змогуць прыехаць 32 замежных дэлегацыі, адзначае gazeta.ru.
Агулам на пахаванне ў Кракаў не змогуць прыехаць 32 замежных дэлегацыі, адзначае gazeta.ru.