Выбухі на палігоне пад Самарай, эвакуявана 6 тысяч чалавек (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак на тэрыторыі Прыволжскага дзяржаўнага боепрыпаснага выпрабоўчага палігона каля горада Чапаеўск Самарскай вобласці. Спачатку там адбылося некалькі выбухаў, узнік пажар. Ёсць пагроза, што агонь можа перакінуцца на склады з тратылам, што знаходзяцца побач.


Паводле звестак РІА "Новости", збой адбыўся падчас ліквідацыі баявых снарадаў.
 

Выбухі працягваюцца. Паліцыя ачапіла тэрыторыю палігона. Насельніцтва бліжэйшых населеных пунктаў вывозіцца ў бяспечныя месцы.

На месца выехалі два пажарныя цягнікі, рыхтуюцца да адпраўкі 2 самалёты МНС са спецыялістамі. Пажар можа працягвацца 2-3 дні, на палігоне адбываюцца выбухі снарадаў. Перакрытая траса Самара — Валгаград.
 

Стала вядома, што з небяспечнай зоны былі эвакуяваныя 6000 чалавек. На тушэнні пажараў працуюць 500 чалавек і 100 адзінак тэхнікі.

Шпіталізаваныя 11 чалавек. Як стала вядома, на палігоне застаюцца два чалавекі — мужчына і жанчына. Цяпер распрацоўваецца аперацыя па іх эвакуацыі.

Увага, на відэа нецэнзурная лексіка!

Фота — ria.ru і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі