На палігоне ў Беларусі расіяне выкарыстоўваюць сімвалы агрэсіі супраць Украіны
Расійскі сцяжок і літара Z на шлеме / t.me/modmilby/
На палігоне ў Беларусі расіяне выкарыстоўваюць сімвалы агрэсіі супраць Украіны. На шлемах вайскоўцаў, якія праводзілі трэніроўкі перад беларускімі і расійскімі журналістамі, можна пабачыць знакі Z і V (ва Украіне іх параўноўваюць з нацысцкай свастыкай). Фотарэпартаж апублікавала прэс-служба Мінабароны РБ.
Начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл РБ генерал-маёр Аляксандр Бас пацвердзіў, што расіян трэніруюць больш за 500 беларускіх інструктараў (пра 500 афіцэраў гаварыў нядаўна Аляксандр Лукашэнка).
"І беларусы і расіяне гатовыя да выканання задач па абароне саюзнай дзяржавы ў любы момант і ў любых умовах абстаноўкі, — самаўпэўнена кажа Бас. — Гэта ў інтарэсах як Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі. Задача ў нас адна: плячо ў плячо з нашымі расійскімі братамі ў выпадку любой агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы абараніць нашы народы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.