На памежным пераходзе “Прывалка” пачалася рэканструкцыя

З сённяшняга дня пачынаецца рэканструкцыя памежнага пераходу “Прывалка”, што на беларуска–літоўскай мяжы.
Як паведаміў намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Мікалай Шульжэнка, пункт пропуску поўнасцю закрываць не будуць. Машыны і аўтобусы будуць праходзіць памежны кантроль у звыклым рэжыме.

Плануецца, што гэты пункт будзе забяспечаны найноўшым камп’ютарным абсталяваннем. На пераходзе таксама з’явяцца новыя дадатковыя боксы, а сам праезд праз мяжу будзе амаль цалкам камп’ютарызаваны.

Плошча прапускнога пункта павялічыцца ў 5 разоў — з 2 да 10 гектараў. Дзякуючы гэтаму амаль утрая павялічыцца прапускная здольнасць.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі