На паркоўцы ў Мінску гарэў Renault (відэа)
На шчасце, агонь не перакінуўся на суседнія машыны і вялікага пажару ўдалося пазбегнуць.
У аўторак прыкладна ў 10.30 на паркоўцы па вуліцы Прытыцкага ў Мінску каля корпуса №62 загарэўся аўтамабіль Renault Laguna 2001 году выпуска. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на сталічнае ўпраўленне МНС, узгаранне, паводле папярэдняй версіі, адбылося праз кароткае замыканне акумулятара. Кіроўца 1987 году нараджэння не пацярпеў.
Па шчасце, агонь не перакінуўся на суседнія аўтамабілі. Адзін з аўтааматараў, Валянцін Філіпенка, распавёў, што справіцца з пажарам дапамог шчаслівы выпадак: якраз побач з паркоўкай ёсць фірма, якая гандлюе супрацьпажарным абсталяваннем і сістэмамі. Супрацоўнікі фірмы самі прыбеглі на стаянку з вогнетушыльнікамі і ліквідавалі знешняе полымя. Калі прыехалі пажарныя, ім засталося справіцца з агнём унутры маторнага адсеку.
Гаспадар аўтамабіля, па ўсёй верагоднасці, дагэтуль не ведае пра здарэнне.