На Пастаўшчыне разбураецца амаль новая школа (фота)
Яна была пабудавана ў пачатку 1990-х.
У вёсцы Гайдукі Пастаўскага раёна разбураецца будынак амаль новай школы, зачыненай некалькі гадоў таму з-за малой колькасці вучняў.
Такая карціна назіраецца шмат у якіх беларускіх вёсках, але ж будынак школы можна было б выкарыстаць для іншых мэтаў.
Да ўзвядзення новага будынку, школа знаходзілася ў суседняй вёсцы Заўлічы. Там яна была пабудаваная ў 30-х гадах мінулага стагоддзя, яшчэ за польскім часам. І гэты будынак яшчэ б праслужыў і да сёння, але пасля будаўніцтва новай школы ён таксама быў па-варварску разбураны: у ім выбілі вокны, разламалі падлогу, раскралі печкі на цэглу. Зараз такі лёс чакае і новы будынак.
“Куды глядзела начальства, навошта было будаваць такі дарагі будынак, калі праз нейкіх 15 гадоў ён ужо не спатрэбіўся?” — задаюцца пытаннем мясцовыя жыхары, якіх з кожным годам становіцца меней.