На патрыяршы пасад РПЦ узышоў мірапаліт Кірыл
Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) часова заняў патрыяршы пасад. Такое рашэнне прыняў 6 снежня Святы сінод, які "у перыяд паміж двума патрыярхамі" кіруе РПЦ. "З сямі сталых чальцоў Святога сінода таемным галасаваннем патрыяршым месцазахоўнікам абраны мітрапаліт Кірыл", – гаворыцца ў пратаколе паседжання Святога сінода. Патрыярх Алексій II, які больш за 18 гадоў ўзначальваў РПЦ, сканаў 5 снежня на 80-м годзе жыцця ў сваёй рэзідэнцыі ў падмаскоўным Перадзелкіне. Не пазней чым праз шэчсць месяцаў па вызваленні патрыяршага пасаду месцазахоўнік і Святы сінод павінны склікаць сабор, у якім удзельнічаюць архірэі, клерыкі, манахі і парафіяне для абрання новага патрыярха.
БелаПАН
БелаПАН