На Паўднёва-Украінскай АЭС аварыя
Паўднёва-Украінская атамная электрастанцыя сёння адключыла ад сеткі 1-ы энергаблок з-за прарыва трубаправода-кандэнсатара. Пра гэта паведаміў прадстаўнік цэнтра прапаганды Галоўнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і пытаннях абароны насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Мікалаеўскай вобласці Украіны.
Для ліквідацыі аварыі былі прыцягнутыя сілы аператыўнага персанала дзяжурнай змены станцыі, пацярпелых няма. Дарэчы, напярэдадні ва Украіне распаўсюдзіліся чуткі пра аварыю на станцыі і павышэнні радыяцыйнага фону. Аднак прадстаўнікі ўладаў і выратавальнікі аспрэчылі гэту інфармацыю.
Украінскія навіны