На пажары ў Мінску ўратавалі дваіх выпівох (фота)
Узгаранне адбылося раніцай у суботу ў доме па праспекце Ракасоўскага, 132.
Пра здарэнне ў МНС паведамілі суседзі. Пажарныя прыбылі на месца і ўратавалі гаспадара кватэры, пенсіянера і яго сына. Мужчыны трапілі ў лякарню з апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння.
У выніку пажару пашкоджаная маёмасць, кватэры засмаленая. Са словаў суседзяў, жыхары кватэры ўжываюць спіртное і паляць.
Як мяркуюць спецыялісты МНС, узгаранне магло адбыцца ў вынікі неасцярожнага абыходжання з агнём.