На Першым канале стартуе серыял пра жонак вядомых беларусаў
9 студзеня ў вечаровым эфіры Першага нацыянальнага канала распачынаецца паказ дакументальнага серыяла “Лёгка сказаць”. Новы праект Белтэлерадыёкампаніі прысвечаны жонкам вядомых беларусаў. Стужка складаецца з 10 серый. Яе аўтары — вядучая "Панарамы" Вікторыя Сянкевіч і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Рыбакоў.
Фільмы праекта заснаваныя на інтэрв’ю з гераінямі — Ганнай Бандарчук, Аленай Патупчык, Галінай Арловай — а таксама архіўных здымках. "Лёгка сказаць" — гэта выбуховы кактэйль з жыццёвага досведу і моцных, мудрых, прыгожых пазіцый і поглядаў на свет, распавядае сайт Белтэлерадыёкампаніі.