На Піншчыне паболела злачынстваў супраць людзей сталага веку

Як паведамляе Пінскі РАЎС, у Пінскім раёне ўзрасла колькасць злачынстваў супраць людзей сталага веку. Ад пачатку бягучага году ў дачыненні да старых было здзейснена больш за 60 правапарушэнняў. Міліцыянты сведчаць, што гэта збольшага крадзяжы маёмасці. Прычым, у бальшыні выпадкаў старыя церпяць ад сваякоў-выпівохаў. Каб паўплываць на сітуацыю, ў Пінскім раёне правялі прафілактычную аперацыю, у часе якой жыхароў вёсак знаёмілі з участковымі міліцыянтамі і паведамлялі ім нумары тэлефонаў службаў дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі