На Піншчыне створаць спецыялізаваны баскетбольны цэнтр
Стварэнне спецыялізаванага баскетбольнага цэнтру ініцыяваў на Піншчыне старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў. Нядаўна ён прымаў удзел у паседжанні Пінскага райвыканкаму. Як піша газета “Палеская праўда”, сярод іншых пытанняў, звязаных з дзейнасцю раёна, была разгледжана праблема прыцягнення моладзі да заняткаў спортам.
Паколькі спадар Камянкоў з’яўляецца дзейным старшынём федерацыі баскетбола, ён выказаў здзіўленне тым, што гэты від спорта не развіваецца ў раёне. У адказ чыноўнікі райвыканкама прапанавалі адкрыць спецыялізаваны баскетбольны цэнтр на базе сярэдняй школы ў вёсцы Пінкавічы, якая месціцца недалёка ад Пінску.
Нагадаем, сёлета стала вядома, што ў Пінску з'явіцца футбольная акадэмія. У ёй будуць навучацца перспектыўныя футбалісты з усёй краіны, а трэніроўкамі зоймуцца найлепшыя спецыялісты.