На Піншчыне вясковыя бібліятэкі замянілі на бібліёбусы

Пінскія ўлады дзеля эканоміі закрываюць вясковыя бібліятэкі. Сёлета было закрыта 6 бібліятэк, якія абслугоўвалі па некалькі вёсак.
З кожным годам чытачоў менее, кніжны фонд не аднаўляецца, бібліятэкару трэба плаціць заробак. Таму кіраўніцтва раёна вырашыла зрабіць стаўку на бібліёбус.

Гэта бібліятэка на базе мікрааўтобуса, якая два разы на тыдзень ездзіць па пінскіх вёсках і абслугоўвае сялян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі