На Піншчыне з'явіліся вайсковыя блокпасты
Беларуска-ўкраінскую мяжу ў Пінскім раёне разам з памежнікамі ахоўваюць дэсантнікі, паведамляе Пінскі райвыканкам.
Вайскоўцы ахоўваюць масты, пераправы ды іншыя аб'екты. На шэрагу аб'ектаў выстаўленыя блокпасты. Па Пінскім раёне працягвае перамяшчацца вайсковая тэхніка — гэта таксама тлумачаць узмацненнем участкаў дзяржмяжы.
Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускае войска не ваюе ва Украіне, але забяспечвае надзейныя тылы расіянам, якія вядуць баявыя дзеянні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.