На "Пінскдрэў-ДСП" працягваецца спецыяльнае расследаванне
Канчатковую выснову пра бяспечнасць працы на фабрыцы "Пінскдрэў-ДСП" можна будзе зрабіць пасля заканчэння спецыяльнага расследавання. Яго праводзіць галоўны дзяржаўны інспектар працы Беларусі Анатоль Садоўнічы, паведамляе БелаПАН.
Па выніках расследавання будуць вызначаныя прычыны надзвычайнага здарэння і асобы, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы. Да тых, хто дапусціў парушэнні заканадаўства, будуць ужытыя меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Нагадаем, ад выбуху на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" 25 кастрычніка загінулі 14 чалавек. Па звестках выратавальнікаў, меркаваная прычына — "выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул".