На пінскім рынку злавілі злодзея-бягуна

Злодзея-бягуна злавілі на цэнтральным рынку ў Пінску. Жыхар Лунінца ўзяў памераць новыя красоўкі і кашулю. І калі ён апрануў абноўкі, то паспрабаваў збегчы ад прадавачкі.  Аднак жанчына не разгубілася, пачала крычаць і спрабавала затрымаць бягуна. Якраз недалёка былі міліцыянты, якія і затрымалі злодзея. Высветлілася, што раней ён ужо быў асуджаны. Цяпер на яго заведзеная новая крымінальная справа.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі