На плошчы Незалежнасці зноў збіраюцца пратэстоўцы
Ідзе дождж, але людзі зноў прыходзяць на плошчу Незалежнасці / Еўрарадыё
На плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў сабраліся пратэстоўцы. На 18:00 там анансаваўся мітынг з нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі (25 жніўня 1991 года).
Сёння, у адрозненне ад папярэдніх дзён, міліцыя спыняла на падыходзе да плошчы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Іх не пускалі на мітынг. Затрыманняў наш карэспандэнт не заўважыў.
Нягледзячы на лівень у Мінску, людзей на плошчы Незалежнасці сабралося шмат. З дынамікаў супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць прысутных аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі заглушаюць гэтыя папярэджанні, скандуючы "Сыходзь", "Жыве Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.