На Полаччыне “партызаны” скралі заробкі лясгасу
На Полаччыне рабаўнікі скралі 25 мільёнаў рублёў, прычым адбылося гэта проста ў лесе.
Удзень у сераду касір і галоўны бухгалтар Дрэтуньскага лясгасу разам з шафёрам вярталіся на работу з Полацка, дзе атрымалі ў банку 126 мільёнаў рублёў для выдачы заробкаў работнікам арганізацыі.
За восем кіламетраў да сваёй вёскі яны ўбачылі, што дарога перагароджана бервяном. Калі машына спынілася, да яе падскочылі двое невядомых у масках.
У аднаго з іх быў абрэз паляўнічай стрэльбы, у другога — газавы балончык і шыла.
Адзін з рабаўнікоў пырснуў газам у вочы касіру і бухгалтару, пасля злачынцы схапілі адзін з мехаў з грашыма, прабілі колы ў машыне і з’ехалі ў бок Полацка на “Жыгулях” шостай мадэлі. Набыткам рабаўнікоў стала 25 мільёнаў рублёў.
Астатніх мяхоў з грашыма яны не ўбачылі. Неўзабаве ўсяго ў кіламетры ад месца здарэння міліцыянты знайшлі спаленыя “Жыгулі”, на якіх з’ехалі злачынцы.
Больш пра іх пакуль нічога невядома.
Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Наваполацк.