На польска-беларускай мяжы ізноў чэргі

Пры канцы мінулага тыдня на польска-беларускай мяжы з'явіліся чэргі з грузавых аўтамабіляў. Часам кіроўцам даводзіцца 30 гадзінаў чакаць каб патрапіць на тэрыторыю нашай краіны. Польскі бок лічыць, што чыргі выкліканыя ўвядзеннем новых правілаў электроннага афармлення ў мытнай службе РБ.

Агенцтва фінансавых навінаў” са спасылкай на “Польскае радыё” паведамляе, што чэргі ўтварыліся на пунктах Беластоцкая, Баброўнікі і Кузні. На дадзены момант чакаць даводзіцца па 15 – 28 гадзін, але і гэты час плануецца скараціць.

Беларускі бок не згодны з тым, што ва ўсім вінаватая новая сістэма, якая знаходзіцца ў стадыі тэставання. Прычына хаваецца ў павелічэнні колькасці аўтатранспарту, які транзітам ідзе праз Беларусь. Беларуская мытня лічыць, што паспяхова спраўляецца з працай, і чакаць кіроўцам грузавікоў даводзіцца па 4 – 5 гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі