На поўдні Беларусі працягваюць гарэць лясы

На поўдні Беларусі захоўваецца напружаная пажаранебяспечная сітуацыя. Учора ёй прысвоілі ўжо 4-ы, перадапошні ўзровень трывогі, паведамляе тэлеканал СТВ. У адной толькі Гомельскай вобласці за мінулыя выходныя згарэла каля 700 гектараў лесу. Больш за сотню выпадкаў загаранняў зафіксавана на Брэстчыне.

Напрыклад, амаль 30 гектараў лесу Палескага лясгасу выратавальнікам давялося гасіць трое сутак. Пры этым былі задзейнічаныя ўсе паветраныя і наземныя сілы.

Каб своечасова выявіць пажар і ліквідаваць, паветраныя патрулі "Беллесавія" працуюць у пазаштатным рэжыме. У дзень яны праводзяць па 2-3 рэйсы, а гэта значыць — некалькі гадзін у паветры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі