На прадпрыемстве ў Баранавічах выліліся 250 літраў сернай кіслаты

Каля 250 літраў сернай кіслаты вылілася з ёмістасці на тэрыторыі вытворчага баваўнянага аб’яднання ў Баранавічах.
Гэтае рэчыва выкарыстоўваецца для апрацоўкі тканіны. Як паведамілі ў аддзеле аховы працы, тэхналагічная аварыя адбылася з-за таго, што лопнула шкляная труба, па якой кіслата падаецца са сховішча наліўных хімікатаў у цэх.

Толькі дзякуючы таму, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў непрацоўны дзень, ніхто не пацярпеў. Зараз праводзіцца праверка.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі