На праваабаронцу Рамана Кісляка з Брэста склалі пратакол

Праваабаронцу Рамана Кісляка, затрыманага 16 жніўня ў Брэсце, адпусцілі з міліцыі пасля таго як склалі на яго адміністратыўны пратакол, паведамляе БелаПАН. Затрымалі спадара Кісляка ў той час, калі ён распаўсюджваў на вуліцы ўлёткі аб Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. 24 жніўня праваабаронца павінен прыйсці ў суд, дзе будуць разглядаць яго справу аб адміністратыўным парушэнні. Міліцыя склала на яго пратакол за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі