На прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі лідзіруе прадстаўнік нацыяналістаў

На прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі лідзіруе прадстаўнік нацыяналістаў

На прэзідэнцкіх выбарах у Аўстрыі лідзіруе прадстаўнік нацыяналістаў. Паводле дадзеных экзіт-полаў, у 45-гадовага Норберта Хофера з апазіцыйнай Аўстрыйскай партыі свабоды 36,6% галасоў. "Украінская праўда" адзначае, што перад выбарамі аналітыкі аддавалі яму другое месца і 25%. Аднак Хофер лідыруе ў першым туры з вялікім адрывам ад сапернікаў.

Беспартыйны, былы лідар "зялёных" Аляксандр Ван дэр Бэлен набраў толькі 19,8%. Апазіцыянерка Ірмегард Грыс, былая кіраўніца Вярхоўнага суда, набрала 18,7%. Прадстаўнік сацыял-дэмакратаў, былы міністр працы Рудольф Хундшторфер мае 11,3%.

Паведамляецца, што яўка на выбарах склала амаль 68%.

Праз месяц будзе другі тур.

Відавочная перамога ультраправага кандыдата адлюстроўвае паўсюдную незадаволенасць станам спраў у Аўстрыі, а таксама заклапочанасць узроўнем іміграцыі і станам эканомікі. Узровень падтрымкі кіруючых Сацыял-дэмакратычнай і Народнай партый сярод насельніцтва ў апошнія гады няўхільна падаў, адзначае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі