На Пружаншчыне аўтаінспектар затрымаў п’янага кіроўцу двойчы за вечар
Пра гэта паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Брэсцкай абласной ДАІ Наталля Сахарчук: Сахарчук: "2 верасня ў 21.40 у пасёлку Шэрашава Пружанскага раёна супрацоўнікамі адмысловага падраздзялення “Буг” упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі быў затрыманы 40-гадовы мужчына, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў службовым аўтамабілем. Быў складзены адпаведны пратакол. Аднак гэта яго не спыніла. Ён перасеў на асабісты аўтамабіль і праз дзве гадзіны быў спынены тым самым інспектарам на паралельнай вуліцы".
Дарэчы, сёлета ў Брэсцкай вобласці затрымалі амаль 6,5 тысяч п’яных кіроўцаў. П’яныя сталі віной 73 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 15 чалавек загінулі і 81 быў паранены.
Дарэчы, сёлета ў Брэсцкай вобласці затрымалі амаль 6,5 тысяч п’яных кіроўцаў. П’яныя сталі віной 73 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 15 чалавек загінулі і 81 быў паранены.