На Пружаншчыне кароваў дояць пад класічную музыку
На заатэхнічным комплексе вёскі Паўлавічы кароваў дояць пад класічную музыку. У выніку на мясцовы Пружанскі сырзавод ідзе малако высокай якасці — 16% класа “экстра” і 77% — вышэйшага гатунку. Выявілася, што абсталяванне на ферму паставіла нямецкая фірма “Вестфалія”. У камплект уваходзіць абавязковае музычнае суправаджанне: толькі класічная музыка.