На пункце пропуска "Брузгі" адноўлены звычайны рэжым працы

Пункт пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы аднавіў нармальны рэжым працы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка: Цішчанка: "Заўчора было вялікае абледзяненне. Былі ўчасткі, дзе стварыўся вялікі слой лёду. І вялікагрузны транспарт не мог гэтыя ўчасткі пераадолець. Зараз гэтая праблема вырашана. Рух пайшоў у нармальным рэжыме"

Нагадаем, што 30 лістапада рух у гэтым пункце быў абмежаваны. Польскія дарожныя службы прыводзілі ў парадак дарогу і папрасілі беларускіх калег абмежаваць рух вялікагрузнага транспарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі